Слядамі Напалеона – верталётам у Гольф-Жуан

Слядамі Напалеона – верталётам у Гольф-Жуан

Мільёны турыстаў штогод наведваюць Блакітнае Ўзбярэжжа ў Францыі, многія з іх вяртаюцца сюды зноў і зноў, а колькасць адпачывальнікаў перавышае колькасць мясцовых жыхароў нават не ў сезон. Што ж прыцягвае падарожнікаў на Французскую Рыўеру? Чаму арандаваць чартар у Ніцу спяшаюцца загадзя не толькі кіназоркі, але і простыя турысты?

Адказы на гэтыя пытанні можна знайсці ва ўнікальным клімаце і атмасферы гэтых мясцінаў, у славутасцях і ўмовах, якія ствараюць прырода і мясцовыя людзі. Але асноўнай прычынай прывабнасці Блакітнага Ўзбярэжжа ўсё ж застаецца яго рамантыка, навеяная морам, сонечным надвор’ем і адпаведным настроем. Менавіта за рамантыкай на Французскую Рыўеру прылятаюць мільёны турыстаў з усяго свету.

Кампанія AVIAV TM (Cofrance SARL), еўрапейскі акрэдытаваны брокер ў сферы авіяцыісаз шматгадовым вопытам работы і шматлікімі задаволенымі кліентамі, запрашае вас наведаць Блакітнае Ўзбярэжжа ва ўмовах павышанага камфорту. Нашым кліентам даступныя: арэнда прыватнага самалёта ў адпаведнасці з іх пажаданнямі, паветраны трансфер да месца размяшчэння, цікавыя экскурсіі на верталёце па самых нязведаных і уражлівых месцах Міжземнамор’я.

Калі вы сапраўды хочаце адкрыць для сябе рамантыку Блакітнага Ўзбярэжжа і стаміліся ад мітусні вялікіх гарадоў, спяшайцеся наведаць Гольф-Жуан на верталёце. Гэта аўтэнтычны прыморскі гарадок, які знаходзіцца бадай у аднолькавай аддаленасці ад Ніцы і ад Канаў, а ўвесь маршрут на верталёце зойме каля пяці хвілін. Затое уражанняў напэўна хопіць вам на ўсё жыццё.

Гольф-Жуан верталётная экскурсія стане неверагодным даследаваннем для ўсёй сям’і, якое будзе цікавым як для дарослых, так і для дзяцей. Сам горад, хоць і невялікі, але знакаміты тым, што тут калісьці спыняўся сам імператар Напалеон (у той час ён накіроўваўся з выспы Эльбы ў Парыж). Нацешыўшыся панарамнымі відамі з ілюмінатара верталёта і разгледзеўшы як на далоні бліжэйшыя Каны, Ніцу, Анціб, што зіхацяць “перлінамі” сярод блакітных хваляў, вы можаце здзейсніць невялікі шпацыр ў Гольф-Жуан “слядамі Напалеона”. У гэтым горадзе можна паабедаць у знакамітай карчме, выпіць асвяжальнага віна ці падбадзёрлівай кавы, пакаштаваць мясцовую садавіну, сыры і каўбасы, знайсці бюст знакамітага імператара, падняцца на званіцу і ўвабраць ўсю рамантыку гэтага невялікага правансальскага мястэчка, а потым ізноў узняцца на борт “верталётнай машыны”.

З вышыні вы лёгка можаце разглядзець два парты затокі Гольф-Жуан: адзін з іх месціць самыя прыгожыя яхты ў свеце, даўжыня якіх можа даходзіць да 40 метраў, другога – прызначаны для больш “сціплых” чоўнаў у мясцовым, аўтэнтычным стылі. Любуючыся прыгажосцю “беласнежных прыгажуняў”, магчыма, вы захочаце ўзяць напракат на некалькі дзён ці нават на месяц адну з яхтаў – у гэтым вам таксама дапамогуць у «Кофранс Сарл» (ScanMarine TM).

Прыгажосць навокал 

Пралятаючы над Гольф-Жуаном на верталёце, вы таксама можаце запланаваць падарожжа ў Гольф Жуан Валарыс. Тут вы зможаце пагрузіцца ў французскую міжземнаморскую рамантыку не толькі душой, але і целам. У горадзе дзейнічае мноства дайвінг-цэнтраў і прадугледжаныя ўсе ўмовы для водных відаў спорту. Пакатацца па лазурнай роўнядзі на лыжах або на дошцы, а таксама проста скупацца і асвяжыцца пасля насычанага дня можна ў Гольф Жуан Валарыс. Акрамя таго, горад знакаміты керамічнымі вырабамі, і вы зможаце прывезці вытанчаныя сувеніры для сваіх блізкіх.

Але найбольш неверагодным успамінам напэўна застанецца верталётная экскурсія на Блакітным Беразе ў Францыі, падчас якой AVIAV TM (Cofrance SARL) гарантуе вам:

  • бездакорны сэрвіс,
  • якасць і камфорт на вышэйшым узроўні,
  • ветлівасць і пунктуальнасць пілота,
  • поўную канфідэнцыйнасць,
  • самыя дэмакратычныя кошты.

Сардэчна запрашаем на борт верталёта ў свет прыгодаў і фантастычных відаў Блакітнага Ўзбярэжжа ў Францыі! 

t98books

Comments are closed.